Вольга Гапеева — асоба шматгранная. Піша інтэлектуальныя раманы і дзіцячыя кніжкі. Займаецца гендарнымі і моўнымі даследаваннямі. Перакладае з англійскай, нямецкай ды японскай. А з нядаўняга часу яшчэ і малюе. Але найперш Вольга вызначае сябе паэткай.
Той выпадак, калі ў жыцці за мяжой адбудоўваецца прынцыпова іншы смак беларушчыны. Адзін з нешматлікіх галасоў, якія важна чуць.