Іншаземнасць — заўжды праблема і перспектыва. Бо досвед чужаніцы — шанец зразумець нібыта відавочнае і дакрануцца да амаль нябачнага. Альбо ўсё зразумець не так. Замежныя госцікі вынаходзяць беларускасць адзіным магчымым шляхам: праз спалучэнне сваёй іншасці з тутэйшым кантэнтам. Так ствараюцца новыя партытуры. Так паўстаюць даследчыкі/цы і паэты/кі. Так адбылася Анхела Эспіноса.