“Супердудко” супраць “новай драмы”. Падкаст с Канстанцінам Сцешыкам.

Як драма сыходзіць у прозу? Ці ратуе побытовы будызм? Што робяць разам псіхадэлічная фантастыка і панк-рок? Як аджыгаў Салігорск 1990-х, і ці балюча, калі цябе перакладаюць? Пытаецца Андрэй Дудко. Адкажа Канстанцін Сцешык.

Новы госць падкасту — драматург Канстанцін Сцешык. Спектаклі па яго п’есах шырока ставяць у тэатрах Расіі і Беларусі. А летась выйшаў раман “Сердце горбуна”. Цягам размовы Сцешык патлумачыць усё пра ўсё. Чаму ягоны раман працуе на мяжы прозы і драматургіі. Пры чым тут Стывен Кінг, Філіп Дзік і Ягор Летаў. Пра вучобу з саўдзельнікам па “новай драме” Паўлам Пражко. Чаму насамрэч няма ніякага феномена беларускай “новай драмы”. А таксама з-за чаго растуць гарбы і чаму кладуць у труны.

litradio.by · Супердудко. Канстанцін Сцешык

Слухаць падкаст на іншых платформах:

Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Google Podcasts
Castbox
TuneIn