Срач, лязо і пацалункі. “Супердудко” з Марыяй Мартысевіч.

Выбуховая і шматгранная Марыя Мартысевіч магла б быць адзінкай вымярэння творчай свабоды ды крэатыўнага авантурызму. “Адна Мартысевіч, тры Мартысевіч...” Паэзія, эсэістыка, проза, пераклады, выдавецкая праца, літаратурныя містыфікацыі і каляндар аголеных літаратараў, плюс бурлівая публічная дзейнасць і нястомны сеткавы актывізм... Мартысевіч заўсёды шмат, але не можа быць замнога. Чаму? Слухайце ў нашым падкасце.

Да “Супердудко” завітала паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч з размовай пра герояў беларускага метамадэрну, кэнсэлінг з булінгам, “Сарматыю” і “Гарэзлівы пацалунак”. Мартысевіч лічыць сябе першай беларускай метамадэрністкай, разважае пра неабходнасць кэнселінгу для стварэння інстытута рэпутацыі і агучвае мары аб кніжцы пра булінг. Таксама цягам размовы можна даведацца пра вобраз ідэальнай Беларусі ў янг-эдалт рамане “Гарэзлівы пацалунак” і зразумець, чаму Марыю называюць “абсалютным злом беларускага інтэрнэту”.

litradio.by · Марыя Мартысевіч / Супердудко

Слухаць падкаст на іншых платформах:

Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Google Podcasts
Castbox
TuneIn