Мой аўтсайд. “Супердудко” шчыруе з Сяргеем Краўчанкам.

Ёсць дзве рэчы, якія выклікаюць інстынктыўную нязгоду. Першая — калі журналісты пачынаюць пісаць раманы. Другая — калі фэйсбук косіць пад мастацтва. У абодвух выпадках маем несумяшчальнасць амбіцый і амуніцыі. Але Сяргей Краўчанка — цікавае выключэнне: сеткавы райтар з выдатным музычным слыхам, андэграўндны лірык і паэт бягучага моманту. Майстар агучкі пустэчы і ператварэння жыццёвага смецця ў словы ды гукі. Карацей, наш чалавек у сэрцы татальнага абышто.

Гэтым разам у “Супердудко” музыка праектаў Polyn, Port Mone, SK.EIN, а з нядаўняга часу пісьменнік і аўтар кнігі “Забыть в электричке” — Сяргей Краўчанка.

Сяргей Краўчанка раскажа, як ствараліся тэксты гурта Polyn, чаму мастацтва болей нічога не вартае, ці можна рабіць літаратуру пры дапамозе фэйсбука і чаму карысна чытаць гісторыю старажытнага свету. А таксама назаве асабісты топ беларускіх месцаў і адкажа, “як гэта любіць”.

Слухаць падкаст на іншых платформах:

Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Google Podcasts
Castbox
TuneIn

Замовіць кнігу.

Слухаць Polyn, Port Mone, SK.EIN.