“Супердудко”: Аляксей Кавалёў, калекцыянер (каля)літаратурнага.

Кожны журналіст марыць напісаць кнігу. Часам нават піша. Часам нават дзве. Ці робіць гэта яго літаратарам? Пытанне да космасу. Альбо да Андрэя Дудко. Гэтым разам — усё пра айчынны альтэрнатыўны нон-фікшн. Тое, што, магчыма, варта было б і не ведаць, але больш не заўважаць ніяк не атрымаецца.

Наступны госць “Супердудко” Аляксей Кавалёў разам з Паўлам Валатовічам напісаў ужо дзве кнігі, якія можна назваць бэстсэлерамі беларускага кніжнага рынку: “Огромная тень дождевого червя” і “От Паниковки до Шайбы”. Гайд по тусовочному Минску девяностых”. Калялітаратурная размова пра “Нейра Дзюбель”, тусовачны Мінск, даследчую літаратурную працу, які клуб Мінска найлепшы і чаму Ядвіга Паплаўская з Аляксандрам Ціхановічам — недаацэненыя іконы беларускага андэграўнду.

litradio.by · Супердудко. Аляксей Кавалёў

Слухаць падкаст на іншых платформах:

Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Google Podcasts
Castbox
TuneIn