Стартуе падкаст “Супердудко”: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным.

Пілотная серыя падкасту “Супердудко”. Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае юнацтва. Размова пра літаратурную крытыку як мастацтва. І густ як найвышэйшага суддзю.

“Супердудко” — найсуб’ектыўнейшы падкаст пра беларускую літаратуру. Татальная густаўшчына і найлепшыя суразмоўцы па абодва бакі дзяржаўнай мяжы. І яшчэ: Андрэй Дудко першы, хто здагадаўся размаўляць з літаратар_камі, папярэдне прачытаўшы іх тэксты.

Наша госця добра знаёмая калі не ўсім беларускім чытачам, то ўсім беларускім пісьменнікам дакладна. Не кожнаму шанцуе апынуцца ў пякельным пражэктары яе ўвагі, але ўжо калі пашанцавала — сцеражыся! Не схавацца ў тумане незразумелых слоў, не ўцячы на лыжах ілжывых сілагізмаў. Крытыка дагоніць і прышпіліць. Таемнае стане яўным, дурное — бачным, па-мастацку непаўнавартаснае — відавочным. Яе любяць інтэлектуалы і ненавідзяць пасрэднасці. Камусьці яе замала, камусьці — зашмат. Адзіны чалавек у Беларусі, хто можа слова ў слова прачытаць “Беларусалім”, — Наста Грышчук!

litradio.by · Супердудко. Наста Грышчук

Слухаць падкаст на іншых платформах:

Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Google Podcasts
Castbox
TuneIn
Mixcloud