Рэцэптура поп-культуры. “Супердудко” з Валерам Гапеевым.

“Лёгкай” літаратуры не існуе. Ёсць пісьменства і падробкі. Вышэйшы пілатаж аўтарскай прамовы — адбыцца ў “простых” жанрах. Выказвацца пра істотнае на мове народных атракцыёнаў. Будаваць нацыянальную свядомасць шырокага спажывання. Калісьці гэта рабіў Караткевіч. Сёння так рушыць Гапееў. Што ў выніку — перамога ці параза? Слухайце ў нашым падкасце.

Сустракайце новага госця “Супердудко”! Пісьменнік, які закрывае патрэбу беларускага чытача ў захапляльных жанрах і аднолькава якасна піша дэтэктывы, містыку, фэнтэзі, дзіцячую і падлеткавую літаратуру, — Валер Гапееў.

Жанравы раманіст Валер Гапееў раскажа, чаму ягоная першая кніжка выйшла, калі яму было ўжо за сорак, як ад аповесцяў і апавяданняў прыйшоў да раманаў (якіх мае ўжо ці не найбольш за ўсіх сучасных беларускіх аўтараў), пра эротыку, якой прасякнута ягоная проза. А таксама пра сэксізм, нечакана выяўлены ў кніжках Гапеева аўтарам падкасту.

litradio.by · Валер Гапееў / Супердудко

Слухаць падкаст на іншых платформах:

Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Google Podcasts
Castbox
TuneIn