Кранальная адсутнасць істотнага — наш нармальны расклад. Кардонныя панкі, шумавыя барацьбіты, майстры інтэлектуальных імітацый і нашчадкі янкімаўраў запаўняюць культурніцкую прастору, ператвараючы глыбінны пошук і дзіўных аўтараў у штосьці накшталт статыстычнай памылкі. Ігар Бабкоў — самотны самурай у выпаленых палях белкульту. Слаба зразумелы. Ледзь (пра)чытаны. Няясна каму патрэбны. Але ж культурку робяць акурат майстры адхіленняў. Мэтры нябачных рэвалюцый. Далучыцца да іх немагчыма. Лепш проста паслухаць.
Новы госць “Супердудко” філосаф, паэт, празаік, аўтар прарыўнога рамана беларускай літаратуры “Хвілінка” Ігар Бабкоў. Ігар правядзе экскурсію па беларускай метафізіцы. Раскажа, колькі разоў перачытвае кожны сказ сваіх твораў, каб дасягнуць дасканаласці, чым яму блізкія Картасар, Сэлінджэр і Борхес і чаму не ставіцца з пагардай да дзяржаўнай літаратуры.
Слухаць падкаст на іншых платформах:
Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Google Podcasts
Castbox
TuneIn