“Супердудко” ў суперсэнсэя! Наш падкаст завітаў да мысляра Валянціна Акудовіча — зоркі айчыннага вольнага мыслення, нефарматнага разумніка і ўзорнага інтэлектуальнага правакатара. Спадар Валянцін не будзе сілкаваць ілюзіі чытачоў ды слухачоў і з бязлітаснай дакладнасцю давядзе, што ўсе раманы падманваюць, а эпоха тэксту даўно скончылася. Акудовіч думку закруціць — а нам далей з гэтым жыць і натхняцца.
Валянцін Акудовіч — “няправільны” філосаф, метафізік і валацуга, мысляр ды імправізатар, хросны бацька “Бум-Бам-Літу”, майстар спорту па спартовым турызме. Ён растлумачыць, чаму кінуў пісаць мастацкую прозу, навошта філосафу вандроўкі, і давядзе пра ўнікальнасць з’явы “Бум-Бам-Літу” ў сістэме беларускай літаратуры. Таксама даведаемся пра стаўленне героя да мястэчка Свіслач — малой радзімы, раненне ў вока, адрозненне экзістэнцыялізму ад метафізікі. Ну і, канечне, чаму “мяне няма”.
Слухаць падкаст на іншых платформах:
Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Castbox
TuneIn