“Адкуль бяруцца кнігі”. Дзівацкі дэнс Віктара Жыбуля.

Паэзія жыве ў памылках і абдрукоўках. Магчыма, яна сама — суцэльная памылка і абдрукоўка. Бо прызначэнне паэта — парушаць канвенцыі ды спрачацца з правіламі. Шаленства вітаецца. Абсурд непазбежны. Дзе жыве аўтар? На ўсход ад граматыкі. На захад ад шызы. Ён танчыць на сметніку і ператварае катастрофы ў спецэфекты. І наадварот. Дэталі ды падрабязнасці — у падкасце з Віктарам Жыбулем.

Паэзія Віктара Жыбуля — гратэскны парадаксальны свет, сплецены са сноў, алегорый і страшных дзіцячых фантазій. Іранічныя, на першы погляд, вершы дапамагаюць аўтару асэнсоўваць сумныя падзеі, пераадольваць экзістэнцыйныя тупікі і нават суняць фізічны боль. Усё, што адбываецца ў жыцці, можна давесці да абсурду, мяркуе паэт. Амаль усё, бо часам рэальнасць абсурдная настолькі, што яе не пераабсурдзіш.

Віктар Жыбуль пачаў пісаць вершы ў дзяцінстве, пра якое ў гэтым выданні падкасту згадвае шмат. А яшчэ распавядае пра тое, як у часы “Бум-Бам-Літу” знайшоў сваю перфарматыўную манеру чытання, чаму баіцца мёртвых дрэваў і як разам з Верай Бурлак з адной абдрукоўкі прыдумаў мастацкі кірунак улапішызм.

litradio.by · Віктар Жыбуль / Адкуль бяруцца кнігі

Слухаць падкаст на іншых платформах:

Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Castbox
TuneIn