“Адкуль бяруцца кнігі”: пытанні і адказы Насты Кудасавай.

Паэтка Наста Кудасава — чулы праваднік болю і сведка цёмных часоў. У новым выданні падкасту Наста распавядае пра смерць таты як пачатак яе сталення, няшчаснае каханне і магію прыроды. Пра алкаголь, без якога немагчыма выносіць рэчаіснасць. І, вядома ж, пра паэзію як сэнс існавання.

Вершы Насты Кудасавай — заўжды нататкі з краю бездані. Аднак сёння яны гучаць як лек і паратунак. Летась аўтарка пакінула родныя берагі Дняпра, цяпер жыве на марскім узбярэжжы ў Польшчы. Але яе лірычная гераіня — дзяўчынка, што расла сярод лясоў і балот, — усё гэтак жа балюча адчувае свет.

litradio.by · Адкуль бяруцца кнігі. Наста Кудасава

Слухаць падкаст на іншых платформах:

Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Google Podcasts
Castbox
TuneIn