“Адкуль бяруцца кнігі”. Артур Клінаў і ўсё ягонае кіно.

Артур Клінаў — прадукт дзіўнай эпохі. Асоба з адметных часоў пераходу нацынал-рамантызму ў прыват-капіталізм. Герой свайго рамана. Мастак, фатограф, літаратар, поп-мемуарыст, культурніцкі авантурыст, майстар (сама)рэкламы, фасонны даўншыфтар, анарха-сцэнарыст і (каля)кіношны дызайнер. Прасцей сказаць, дзе яго (пакуль) не было. Вось хто ведае пра кніжкі амаль ўсё. Ці, прынамсі, заўжды гатовы выказацца. Слухаць гэта (часам) цікава. А як ставіцца да пачутага — вырашайце ўжо самі.

Артур Клінаў ставіцца да творчасці як да авантуры і ўвесь час спрабуе сябе ў нечым новым. Ён стваральнік міфа пра “Горад Сонца” і аўтар прыгодніцкіх раманаў “Шалом”, “Шклатара”, “Локісаў”. А таксама — канцэптуальны мастак, фатограф, калекцыянер, руплівы гаспадар сядзібы ў Каптарунах, шматгадовы рэдактар часопіса “Партызан”, мастак-пастаноўшчык фільма “Масакра” ды шмат хто яшчэ. Такая бурлівая дзейнасць вымагае дынамічнага падыходу. У новым выданні падкаста Артур распавядае пра тое, як піша раман літаральна за два месяцы, і раіць свой “метад поўнага пагружэння”.

litradio.by · Адкуль бяруцца кнігі. Артур Клінаў

Слухаць падкаст на іншых платформах:

Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Google Podcasts
Castbox
TuneIn