“Адкуль бяруцца кнігi”: Вольга Гапеева раіць райтарам будызм.

Вольга Гапеева — асоба шматгранная. Піша інтэлектуальныя раманы і дзіцячыя кніжкі. Займаецца гендарнымі і моўнымі даследаваннямі. Перакладае з англійскай, нямецкай ды японскай. А з нядаўняга часу яшчэ і малюе. Але найперш Вольга вызначае сябе паэткай.

Бо менавіта паэзія наймацней уплывае на ўсе ейныя літаратурныя іпастасі. Апошнім часам аўтарка жыве ў Нямеччыне. А ў яе вершах усё часцей гучаць галасы людзей, якіх не чуваць у сённяшніх аглушальных падзеях.

У новым выданні падкасту Вольга Гапеева распавядае, чаму паэзія немагчымая без эмпатыі, дзеліцца асабістымі гісторыямі пра досвед цялесных самапашкоджанняў, траўматычныя жарсці і моц псіхатэрапіі. А таксама разважае пра акварэльную вершаванку, раіць заўжды рабіць нататкі і дае майстар-клас таго, як з будысцкім спакоем успрымаць крытыку.

litradio.by · Адкуль бяруцца кнігі. Вольга Гапеева

Слухаць падкаст на іншых платформах:

Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Google Podcasts
Castbox
TuneIn