Для Юлі Арцёмавай пісьменніцтва — гігіена душы, без якой немагчыма жыць. Менавіта таму свой аўтафікцыйны раман “Пока я искала слова” аўтарка прысвяціла вяртанню сабе магчымасці заставацца пісьменніцай, нават калі словы бездапаможныя.
Кніга прысвечана эміграцыі — у 2021 годзе аўтарка ўцякла з Беларусі ва Украіну, а адтуль у Польшчу. Але насамрэч галоўнай падзеяй з’яўляецца пісьменніцтва, якое было страчанае праз траўму пераезду, а потым паступова вярталася. Пісьменніцтва зрабілася для Юлі самай важнай справай. Дзеля яго яна звольнілася з працы ў айці, змяніла лад жыцця і выбудавала жалезную дысцыпліну, якая дапамагае пісаць літаральна кожны дзень.
У новым выданні падкаста аўтарка распавядае, чаму не можа не пісаць, нягледзячы на пакуты, як шукае голас для кожнага тэксту і ці магчыма ператварыць самацэнзуру ў мастацкі прыём, калі пішаш пра рэальных людзей.
