Лялькі, стравы, дзіўны лёс. “Адкуль бяруцца кнігі” з Зараславай Камінскай.

Зараслава Камінская піша нязмушана і свабодна. Здаецца, яна можа ўсё: зрабіць байопік наіўнай мастачкі, выдаць калекцыю настальгічных страў ці стварыць беларускі гатычны раман. Але колькі каштуе падобная творчая свабода і адкуль прыходзіць натхненне? Зараслава адкажа за ўсё.

Зараслава Камінская — аўтарка трох кніг, у якіх захапляльна і вострасюжэтна, у форме дэтэктыва або містычнага трылера, распавядае пра невідавочныя скарбы беларускай культуры. Дэбютная аповесць “Русалкі клічуць” прысвечана загадкавай наіўнай мастачцы Алене Кіш, у зборніку “Калядны стол” успаміны дзяцінства пераплятаюцца з традыцыйнымі стравамі. А ў новым рамане “Па той бок” аўтарка ў рэаліях камп’ютарнай гульні паказвае пантэон беларускіх народных лялек, пра якія ўвогуле мала хто чуў. Пісьменніца доўгі час працавала ў рэкламным агенцтве і ведае, як найлепш зрабіць прамоцыю таму, што падабаецца ёй самой.

У новым выданні падкасту Зараслава распавядае, як з маленькай дачкой на руках умудрылася напісаць тоўсты раман. Пра Школу маладога пісьменніка, што дапамагла ёй паверыць у сябе. Пра рытуал пісання а 5-й раніцы, ратаванне літаратурай у цёмныя часы і любоў да хэпі-эндаў.

litradio.by · Зараслава Камінская / Адкуль бяруцца кнігі

Слухаць падкаст на іншых платформах:

Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Castbox
TuneIn