Шыза фарэва. “Супердудко” з Верай Бакстэр.

15 кастрычніка будзе сто год першаму маніфесту сюррэалізму. З гэтай нагоды да “Супердудко” завітала таямнічая Вера Бакстэр — галоўная рэдактарка выдавецкай ініцыятывы Nadja. Праект паўстаў у Мінску гэтым летам. Nadja збіраецца быць архівам сюррэалісцкага пісьма: пераклады, меркаванні і гэтак далей. Мы распыталі, чаму менавіта Nadja, чаму менавіта сюррэалізм і хто быў першым і адзіным беларускім сюррэалістам.

Вера Бакстэр пераклала зборнік вершаў Поля Элюара “Каханне паэзія”, перакладае “Цыцкі Тэрэзія” Апалінэра і збіраецца стварыць архіў сюррэалісцкай літаратуры на беларускай мове. Пагутарылі пра тое, чаму Далі не сапраўдны сюррэаліст і што такое ўвогуле сапраўдны сюррэалізм.

litradio.by · Вера Бакстэр / Супердудко

Слухаць падкаст на іншых платформах:

Spotify
YouTube
Apple Podcasts
Castbox
TuneIn