Няма няправільных аўтараў. Бо не можа быць канонаў шчырасці, стандартаў таленту ды алгарытмаў летуценнасці. Ёсць прага выказвання. Ёсць прадчуванне мовы. Ёсць энергетыка прамаўлення і адвечны дэнс на мяжы шызы і цуду. Ігар Саўчанка гэтым разам адмаўляецца ад улюбёнай справы. Выдатны фатограф танчыць басанож на вуголлі “літаратурнасці”. Дык далучайся!