Межы жанраў сёння імкліва размываюцца. Белетрыстыка сыходзіць у нон-фікшн, паэты выдаюць публіцыстыку, банальны штодзённік набірае раманную моц, скрозь эсэістыку прарастае новая паэтыка. Расцярушаная беларуская ідэнтычнасць шукае апірышча ў катастрафічнай штодзённасці. І ператварае яе ў калажныя выказаванні ды гібрыдныя тэксты. “Правільнай” літаратуры больш няма. Час разбіраць міксы ды адхіленні.