Беларускасць можа быць рознай — правінцыйнай, калгаснай, траўматычнай альбо гераічнай. У выпадку Сашы Філіпенкі маем досвед беларускай транзітыўнасці. Філіпенка — літаратурны намад, блукаючая еўразорка, літаратурны Індыяна Джонс у пошуках экзістэнцыяльных артэфактаў. Тут усё можа апынуцца авантурай. Публіцыстычным выбухам. Альбо чарговым бестселерам.