Баба Маня ведае, як правільна пахаваць чалавека, таму яе называюць Дырэктарам морга. Яна з вёскі Опаль на Палессі, дзе размаўляюць на сваёй мове — паляшуцкай. Пра гэта піша Вольга Аполька ў кніжцы “Мое баба — Діректор морга”. Ілюстрацыі зрабіла мастачка і дызайнерка Маша Мароз, якая займаецца этнаграфіяй Палесся. Каця Рускевіч паразмаўляла з аўтаркамі пра кнігу, жыццё і іншасвет.