Макс Шчур — сакрэтны еўрапеец сучаснага белліту. Ён жыве на мяжы моваў, стыляў ды трэндаў — і праходзіць іх наскрозь. Пражскі жыхар і шчыры rock’n’rolla, майстар ментальнага фрыстайла і алдовы фанат Канчэўскага з Кэралам — Шчур заняты прыватным дызайнам іншай беларускасці. Яна не мае шанцаў адбыцца мэйнстрымам. Затое, безумоўна, належыць будучыні. Новы раман — адначасова прыватныя мемуары, інтымны дзённік, шумы ў эфіры і партрэт эпохі. Як той казаў, “хутка ў продажы!” А пакуль –…
Макс Шчур — асоба і з’ява, беларускі бадхісатва ў палёх невідавочнай еўрапейскасці. Наш чалавек у Празе. Раманіст, (пост)паэт, перакладчык, рокмэн і кінаман, культурны актывіст з Кэралам, Гінзбергам ды Абдзіраловічам у галаве і несупынным пошукам невыноснай лёгкасці быцця ў сэрцы. У лепшым жыцці белкульт выглядаў бы менавіта так.