Калажная адукаванасць, рандомная свядомасць, фрагментарная ідэнтычнасць, цень ЕГУ, шоргат радзімы, слоўнік наскрозь… Новая генерацыя айчыннага пісьменства фармуецца насуперак усяму, што мы пра яе не/хочам ведаць Гэта до-мі-рэдызайн уласнай існасці без жорсткай залежнасці ад усіх легітымных сцэнароў беларускасці. Жыццё як хібы патэрнаў. Лёс як сляпы вакаліз прымроенай аўтаркі. Вершы як (з)мова. І ведаеце што? Магчыма, акурат так выглядае будучыня.