Баба Маня ведае, як правільна пахаваць чалавека, таму яе называюць Дырэктарам морга. Яна з вёскі Опаль на Палессі, дзе размаўляюць на сваёй мове — паляшуцкай. Пра гэта піша Вольга Аполька ў кніжцы “Мое баба — Діректор морга”. Ілюстрацыі зрабіла мастачка і дызайнерка Маша Мароз, якая займаецца этнаграфіяй Палесся. Каця Рускевіч паразмаўляла з аўтаркамі пра кнігу, жыццё і іншасвет.
Літаратурныя бліц-агляды — рызыкоўная справа. Гэта як дыскатэка ў ліфце: трэба быць істотным/-ай у відавочна абмежаванай прасторы. Дрэнная навіна: можна не ўхапіць галоўнага. Добрая навіна: чытач, верагодна, проста не здабудзе арыгінала і не зразумее, у чым ты памыляўся/-лася. У любым выпадку маем выдатную магчымасць першаснай арыенціроўкі. А што далей — вырашайце самі.
Чытанне інтэлектуальнай прозы — праца і выклік. Чытач і аўтар сыходзяцца на вузкай сцяжынцы з разлікам на паразуменне. І добра, калі хтосьці атрымае жаданае. Але і тут ёсць небяспека: трапіць у пастку звычкі да інтэрпрэтацый. І вычытаць у кніжцы тое, чаго там няма. Адваротнае прыемна здзіўляе. І вось вам той самы выпадак: няпростая чытачка з візітам да няпростай аўтаркі.