Навошта слухаць літаратурнага коўча — прафесійную гандлярку словамі? Ды яшчэ і турынскую жыхарку (нібыта) несур’ёзнай творчай арыентацыі? Але менавіта тут хаваецца самае важкае: Кацярына Оаро выкладае не прафесію, а адбудову асобы. Драматургію існавання, уцямнасць пачуццяў, вербальны дызайн. Аўтарка адкажа за базар. Аўтарцы можна верыць. Бо ўсё тут найперш выпрабавана на сабе.