Нацыі патрэбныя замежнікі. Каб прачытаць нечытэльнае. Каб аспрэчыць відавочнае. Каб патлумачыць нам саміх сябе. Праблемных. Спрэчных. Недадуманых. Жывых. Замежнік — заўжды назіральнік. Часам — даследчык. Перыядычна — чужаніца. І калі пашчасціць — зацікаўлены тонкі суразмоўца. Генрых Кіршбаўм — акурат той самы выпадак.