“Лёгкай” літаратуры не існуе. Ёсць пісьменства і падробкі. Вышэйшы пілатаж аўтарскай прамовы — адбыцца ў “простых” жанрах. Выказвацца пра істотнае на мове народных атракцыёнаў. Будаваць нацыянальную свядомасць шырокага спажывання. Калісьці гэта рабіў Караткевіч. Сёння так рушыць Гапееў. Што ў выніку — перамога ці параза? Слухайце ў нашым падкасце.
Згублена, здаецца, такая дробязь — аскепкі старога кубка. Але сямёра сяброў апынуліся ў свеце, што звузіўся да памераў казармы, у якую пераўтварылася некалішняя іхняя школа. І, увогуле, цалкам іх родны горад ды сама краіна. Кожнаму наканавана ў небяспечнай дарозе сустрэць свой непазбежны выбар: спалохацца ды схавацца за спіны сяброў, здрадзіць ці ахвяраваць. І толькі яны здольныя вярнуць ранейшае жыццё. Бо яны — вольнеры.