Маладосць — хвароба, якая праміне сама собой. Яна мае бясспрэчнае права на Уітмэна, Купалу, Коэна, Хадановіча і ўвесь гэты джаз. Проста таму, што пазасталыя ўжо нагуляліся. Музыка дзёрзкіх летуценнікаў і пафасных валацуг з лёгкім подыхам важыць няшмат і памірае прыгожай. Каб хтосьці потым яе пераклаў на літаратуру. Ці прынамсі на ўзнагароды ды рэпутацыі. Інжой! Пакуль свежае.