У гэтым цыркусе пераходнага перыяду з ніадкуль у нікуды нам застаецца няшмат. Позірк і подых. Хуткаспелае шчасце. Менскае лісце і варшаўскія трамваі. Пячатка ў пашпарце. Чужыя кватэры. Яблык напалам. Падманная бяспека і неадваротнасць развітання. А яшчэ почырк паэта, здольнага дадаць усяму гэтаму трохі сэнсу.