Нармальны шлях, лагічны зрух сэнсаў: спачатку моўныя гульні, далей экзістэнцыяльны адчай, потым — разлікі з краінай ды эпохай. Піжонскае блюзнерства сыходзіць у бестэрміновы адпачынак на карысць самотнага самурайскага руху ў неспрыяльнай прасторы. Наш белліт — стэндап з лязом у кішэні. Анка Упала? Не спрабуйце ратаваць.
Новы, пакуль не выдадзены, тэкст пісьменніцы — працяг рамана “На заснежаны востраў”. Па вызначэнні самой аўтаркі, гэта расповед “пра сваё купанне ў вадаёмах Мінска і Стакгольма і назіранні за сабой ды іншымі, зробленыя падчас гэтых практык і вакол іх”. Прапануем два фрагменты рамана.