Што нас ратуе ў сэрцы татальнай бязглуздзіцы? Простыя рэчы: каханне, вандроўкі ды кніжкі. Кніжнік — гэта лёс ды прызначэнне. Бо хтосьці мусіць нагадваць сеткавым абібокам пра вартасці Джойса, Мантэня ды Разанава. Камусьці трэба практыкаваць інтэлектуальны дайвінг. І сваім прыкладам даводзіць, што гульні розуму не супярэчаць здольнасці ўсміхацца і бачыць лепшае там, дзе яго ніяк не мусіла быць. Ціхан Чарнякевіч — з гэтай хеўры. Выдатны і недарэчны. Як усе сапраўдныя кніжнікі.