Макс Шчур — асоба і з’ява, беларускі бадхісатва ў палёх невідавочнай еўрапейскасці. Наш чалавек у Празе. Раманіст, (пост)паэт, перакладчык, рокмэн і кінаман, культурны актывіст з Кэралам, Гінзбергам ды Абдзіраловічам у галаве і несупынным пошукам невыноснай лёгкасці быцця ў сэрцы. У лепшым жыцці белкульт выглядаў бы менавіта так.