Артур Клінаў — прадукт дзіўнай эпохі. Асоба з адметных часоў пераходу нацынал-рамантызму ў прыват-капіталізм. Герой свайго рамана. Мастак, фатограф, літаратар, поп-мемуарыст, культурніцкі авантурыст, майстар (сама)рэкламы, фасонны даўншыфтар, анарха-сцэнарыст і (каля)кіношны дызайнер. Прасцей сказаць, дзе яго (пакуль) не было. Вось хто ведае пра кніжкі амаль ўсё. Ці, прынамсі, заўжды гатовы выказацца. Слухаць гэта (часам) цікава. А як ставіцца да пачутага — вырашайце ўжо самі.