Хто мы?
Нефарматныя аўтары, мабільныя эксперты ды санітары лёсу. Партызаны друкаванага слова.
Што гэта?
Трыбуна жывога літпрацэсу. Разлікі па гамбургскім рахунку ў прамым эфіры. Пляцоўка для (згоды ды) нязгоды.
Што будзе?
Тэксты
Анталогія новых здабыткаў айчынных прозы і паэзіі. Каштуй свяжак. Лаві адценні смаку ды вымярэнні сэнсаў.
Крытыка
Тэксты пра тэксты. Разборы ды наезды. Пазначэнне істотнага ды прыборка хлуду. Свята абгрунтаванай суб’ектыўнасці. Прамовы ад першай асобы.
Падкасты
Падкасты — акустычныя прыгоды ў прасторы вербальных плыняў. Размовы, споведзі, тэмы з распасоўкай на два/тры галасы. Клуб разумнікаў і вандроўкі экспертаў.
Чаго не будзе?
Агрэсіўнай прамоцыі “сваіх”. Культурніцкай цэнзуры. Самазакаханых прэзентацый генералаў літпрацэсу. Лагоднасці ды зручнасці.
Чаго хочам?
Вольна выказвацца. Ствараць новыя сэнсы. Качаць энергію.
Каго чакаем?
Райтараў ды рыдэраў. Саўдзельнікаў ды суразмоўцаў. Неабыякавых. Тых, для каго белліт — лёс, кайф і авантура.