Чэрвеньскі #флэшбэк.

На календары — ліпень, а ў нас чэрвеньскі #флэшбэк!

Пад гэтым тэгам збіраем ужо апублікаванае за мінулы месяц. Глядзіце спіс і чытайце-слухайце, што прапусцілі!

  • Альтэрнатыва завецца Пукст. Шматгадовы ўнутраны эмігрант краіны вечназялёных агуркоў вылецеў па-за межы роднага заапарка — каб зразумець свой новы статус праз ягоную адсутнасць. І прыняць гэта як чарговую перазагрузку прыватнага плэйліста ды новы чэлендж для шыбанутага рокмэна. Што там бачна ў нашых акулярах? Кэптэн Пукст і сорак мяхоў Дабра.

    Чытаць далей

  • Калажная адукаванасць, рандомная свядомасць, фрагментарная ідэнтычнасць, цень ЕГУ, шоргат радзімы, слоўнік наскрозь… Новая генерацыя айчыннага пісьменства фармуецца насуперак усяму, што мы пра яе не/хочам ведаць Гэта до-мі-рэдызайн уласнай існасці без жорсткай залежнасці ад усіх легітымных сцэнароў беларускасці. Жыццё як хібы патэрнаў. Лёс як сляпы вакаліз прымроенай аўтаркі. Вершы як (з)мова. І ведаеце што? Магчыма, акурат так выглядае будучыня.

    Чытаць далей

  • Баба Маня ведае, як правільна пахаваць чалавека, таму яе называюць Дырэктарам морга. Яна з вёскі Опаль на Палессі, дзе размаўляюць на сваёй мове — паляшуцкай. Пра гэта піша Вольга Аполька ў кніжцы “Мое баба — Діректор морга”. Ілюстрацыі зрабіла мастачка і дызайнерка Маша Мароз, якая займаецца этнаграфіяй Палесся. Каця Рускевіч паразмаўляла з аўтаркамі пра кнігу, жыццё і іншасвет.

    Чытаць далей

  • Герой белкульту — не ўзнагарода, а выклік ды місія. Мысляр з культурніцкага памежжа мусіць жыць супярэчнасцямі і прамаўляць парадоксамі. Адбыцца як майстар-клас інтэлектуальнага супраціву каланіяльнаму ціску ды побытаваму канфармізму. Валянцін Акудовіч прыўкрасна нязручны і ўзорна правакатыўны. Ці то ў фармаце публічнай лекцыі альбо філасофскага трактата, ці то — на кароткай дыстанцыі эсэ аб істотным.

    Чытаць далей

  • Трушны рокмэн ідзе па нажы. Наш рок прарастае скрозь асфальт, харчуецца правінцыйным сплінам ды класікай еўрадэкадансу, міксуе мітынговую гаворку з філфакаўскім снабізмам. Шчыра збочвае і артыстычна заганяецца. Калі што, гэта зусім не пра музыку. Тут пра глыбінны выбар. Вось гэта — жыццё. Вось гэта — смерць. А гэта — мае вершы. Адкуль? Адтуль. І нават не спрабуйце паўтарыць.

    Чытаць далей

  • Ціхан Чарнякевіч, як сказаў бы Ігар Бабкоў, кранае сваёй далікатнай адсутнасцю. Паэт? Крытык? Эсэіст? Перакладчык? Усё праўда, і ўсё не так. Ціхан жыве насуперак. Занадта разумны, каб апынуцца гучным. Занадта мяккі, каб адбыцца поп-зоркай. Занадта тонкі, каб адбіцца ў вашых люстэрках. Гэта аўтар бясспрэчнага густу і няпростых вайбаў. Яго варта каштаваць паціху, як шляхетны віскач. І ведаць, што райтар ніколі не падмане.

    Чытаць далей

  • Межы жанраў сёння імкліва размываюцца. Белетрыстыка сыходзіць у нон-фікшн, паэты выдаюць публіцыстыку, банальны штодзённік набірае раманную моц, скрозь эсэістыку прарастае новая паэтыка. Расцярушаная беларуская ідэнтычнасць шукае апірышча ў катастрафічнай штодзённасці. І ператварае яе ў калажныя выказаванні ды гібрыдныя тэксты. “Правільнай” літаратуры больш няма. Час разбіраць міксы ды адхіленні.

    Чытаць далей