Травеньскі #флэшбэк.

На календары — чэрвень, а ў нас травеньскі #флэшбэк!

Пад гэтым тэгам збіраем ужо апублікаванае за мінулы месяц. Глядзіце спіс і чытайце-слухайце, што прапусцілі!

  • Выбуховая і шматгранная Марыя Мартысевіч магла б быць адзінкай вымярэння творчай свабоды ды крэатыўнага авантурызму. “Адна Мартысевіч, тры Мартысевіч…” Паэзія, эсэістыка, проза, пераклады, выдавецкая праца, літаратурныя містыфікацыі і каляндар аголеных літаратараў, плюс бурлівая публічная дзейнасць і нястомны сеткавы актывізм… Мартысевіч заўсёды шмат, але не можа быць замнога. Чаму? Слухайце ў нашым падкасце.

    Чытаць далей

  • Катастрафічны панк-лірызм Сяргея Прылуцкага жыве на мяжы баявых сводак і побытавага алкагалізму. Глыбіня аўтара вымяраецца болевым парогам. Штодзённая жахаўка тэатра ваенных дзеянняў дадае сапраўднага трагізму багемнай штодзённасці і вырабляе вершы з адчаю, пустэчы і прагі рэтрыту. З гэтага бункера ўцячы няма куды. Але яшчэ магчыма заспяваць. Прапануем вершы з новай кніжкі Сяргея Прылуцкага “Гіброіды” (2024).

    Чытаць далей

  • Кніжка з карцінкамі — справа тонкая. У ідэале тэкст і маляванка працуюць у тандэме, узмацняючы адно аднаго. Але варта крыху парушыць баланс — і нейкі са складнікаў робіцца неабавязковым: ці то словы, ці то карцінкі. Таму ілюстраванне — заўсёды прыгода аўтар/кі ў пошуках гармоніі. Як з гэтым быць і навошта новыя мяхі старому віну, раскажа Лізавета Лянкевіч.

    Чытаць далей

  • Кранальная адсутнасць істотнага — наш нармальны расклад. Кардонныя панкі, шумавыя барацьбіты, майстры інтэлектуальных імітацый і нашчадкі янкімаўраў запаўняюць культурніцкую прастору, ператвараючы глыбінны пошук і дзіўных аўтараў у штосьці накшталт статыстычнай памылкі. Ігар Бабкоў — самотны самурай у выпаленых палях белкульту. Слаба зразумелы. Ледзь (пра)чытаны. Няясна каму патрэбны. Але ж культурку робяць акурат майстры адхіленняў. Мэтры нябачных рэвалюцый. Далучыцца да іх немагчыма. Лепш проста паслухаць.

    Чытаць далей

  • У гэтым цыркусе пераходнага перыяду з ніадкуль у нікуды нам застаецца няшмат. Позірк і подых. Хуткаспелае шчасце. Менскае лісце і варшаўскія трамваі. Пячатка ў пашпарце. Чужыя кватэры. Яблык напалам. Падманная бяспека і неадваротнасць развітання. А яшчэ почырк паэта, здольнага дадаць усяму гэтаму трохі сэнсу.

    Чытаць далей

  • Борхес з Кафкай гуляюць у нарды пакуль не адбыўся чарговы ракетны ўдар. Хайфа сніць “Зорныя войны” і прачынаецца ад гукаў паветранай трывогі. Голем хоча застацца сцяною і абараніць небаракаў, якім няма куды больш падзецца. Прывіды п’юць гарэлку. А побытавая мова сыходзіць у нябыт, каб выявіцца літаратурай. Вэлкам у пісьменства надзвычайнага стану!

    Чытаць далей