Красавіцкі #флэшбэк.

На календары — травень, а ў нас красавіцкі #флэшбэк!

Пад гэтым тэгам збіраем ужо апублікаванае за мінулы месяц. Глядзіце спіс і чытайце-слухайце, што прапусцілі!

  • Твой слоўнік існуе толькі таму, што ты стаміўся маўчаць. Мігранцкае жыццё ляціць, як ківач, — ад апатыі да дэпрэсіі. З кароткімі паўзамі мімалётнага шчасця. Як патлумачыць пустэчу там, дзе была Радзіма? Як паразумецца з асяроддзем, у якім цябе няма? Два шляхі: канчаткова абнуліцца альбо наноў вучыцца быць істотным. Аднаўляць годнасць праз разуменне, што твой боль — не канец, а пачатак. Сабіна Брыло — не адказ, а пытальнік. Выклік кожнаму з нас.

    Чытаць далей

  • Пісаць пра вершы бессэнсоўна, разбірацца з імі — смешна. Бо насамрэч усё проста: тэкст адбыўся, калі чытач не здолеў ацалець. Вершаванка замінае жыць блеклай раслінай, яе сэнс — быць безабароннай і нязручнай. І ператвараць сумнеўнасць траўматычнай штодзённасці ў музыку сфер. Калі атрымалася, аўтар меў рацыю. І спаліў сябе як трэба. Як гэта робіць берасцеец Уладзімір Глазаў.

    Чытаць далей

  • “Лёгкай” літаратуры не існуе. Ёсць пісьменства і падробкі. Вышэйшы пілатаж аўтарскай прамовы — адбыцца ў “простых” жанрах. Выказвацца пра істотнае на мове народных атракцыёнаў. Будаваць нацыянальную свядомасць шырокага спажывання. Калісьці гэта рабіў Караткевіч. Сёння так рушыць Гапееў. Што ў выніку — перамога ці параза? Слухайце ў нашым падкасце.

    Чытаць далей

  • “Літаратурнасць” выглядае амаль ганебна ў часы глабальных катастроф і трагічных зрухаў супольнай свядомасці. Няма веры белетрыстам, разгублена шчабечуць вершаванкі. Гэта фактычна час татальнага нон-фікш, бо жорсткая факталогія штодзённа пераважвае таннае шоу смеццевых інфаплыняў. Адпаведна, актуальны аўтар — больш не візіянер, а даследчык. Далакоп культурных зрухаў. Іншы Марціновіч.

    Чытаць далей

  • Тры гады вольнага палёту без уцямнай будучыні. Мігранцкае шчасце хуткага спажывання. Што тут скажаш? Як адбылося, так адбылося. Цяпер жыві. Вечны лямант аб мінулым-незваротным не мае сэнсу. Дэманстратыўная абыякавасць выглядае штучнай. Дзе ж праўда? Дзесьці побач. Магчыма, акурат у гэтым тэксце.

    Чытаць далей

  • Ёсць дзве рэчы, якія выклікаюць інстынктыўную нязгоду. Першая — калі журналісты пачынаюць пісаць раманы. Другая — калі фэйсбук косіць пад мастацтва. У абодвух выпадках маем несумяшчальнасць амбіцый і амуніцыі. Але Сяргей Краўчанка — цікавае выключэнне: сеткавы райтар з выдатным музычным слыхам, андэграўндны лірык і паэт бягучага моманту. Майстар агучкі пустэчы і ператварэння жыццёвага смецця ў словы ды гукі. Карацей, наш чалавек у сэрцы татальнага абышто.

    Чытаць далей

  • Жыццё — нечаканы цуд з прадказальным фіналам. Нам застаецца няшмат. Старыя фоткі і бляклыя нататкі. Смак неадваротнага. Танцы на вогнішчы. Цені лёсаў ды сямейныя легенды. Марыя Літвін працуе з тонкімі рэчамі. І дазваляе нам ціха з імі дамовіцца.

    Чытаць далей